На сацыяльныя патрэбы прадалі валюты на 2 мільёны долараў

Беларусбанку даручылі прадаваць валюту на сацыяльныя патрэбы. Ці можна набыць валюту на аплату вучобы за мяжой Еўрарадыё пацікавілася ў аддзяленні банка ў Магілёве.


"Бярыце дамову, усе дакументы, якія ў вас ёсць. Старыя квітанцыі, даведку выклік, калі ў вас сесія. Прыходзіце да нас пішаце заяву і прыкладаеце копіі дакументаў. Калі патрэбна на аплату вучобы, мы пераводзім валюту “па безнале”. 12 долараў будзе каштаваць плацёжка, менавіта доларамі, бо ў нас няма магчымасці перавесці рублі ў долары, і 19500 плацёжка. Ну мінімальны пражытковы мінімум недзе 12 долараў на суткі", – распавялі Еўрардыё ў аддзеленні Беларусбанка ў Магілёве.


Валюту прададуць па курсе Беларусбанка, але ў руках яе патрымаць не атрымаецца. У той жа ЕГУ яе перавядуць “па безнале”. За гэта трэба будзе заплаціць 12 долараў і 19500 рублёў наяўнымі.


Валюту на сацыяльныя патрэбы прадаюць з сярэдзіны мая 2011 года. За гэты час людзям прадалі ўжо 900 тысяч долараў, 460 тысяч еўра, і 21 мільён расійскіх рублёў. Большасць валюты ідзе на аплату адукацыі за мяжой і пражывання студэнтаў у суседніх дзяржавах, у асноўным, у Расіі.


"З просьбай аб набыцці валюты на сацыяльна важныя мэты звярнулася каля 2,5 тысяч чалавек", – распавёў Еўрарадыё прадстаўнік прэс-службы ААТ «ААБ Беларусбанк» Віталь Грынкевіч.


Агулам прадалі больш за 2,2 мільёны ў доларах, гэта каля 900 долараў на чалавека.


Як даведалася Еўрарадыё, валюту, якую прадаюць на сацыяльныя патрэбы, Беларусбанк набывае ў абменніках на мяжы.
Нагадем, што на мяжы валюту якую здае насельніцтва, назад не прадаюць. Яна ідзе на продаж для сацыяльных патрэбаў. Дарэчы, на сацыяльныя патрэбы прадаюць толькі валюту, якую набылі ў абменніках на мяжы.

Каб падаць заяву на набыццё валюты па курсе Беларусбанка трэба звярнуцца ў аддзяленне па месцы жыхарства, там падкажуць, куды ісці з заявай. Разглядаць яе будуць каля 5 дзён. Потым праінфармуюць, як аб станоўчым, так і аб адмоўным рашэнні. У любым выпадку, пакет дакументаў разглядаюць індывідуальна.


"У першую чаргу, заяўнік звяртаецца ва ўстанову банка. Гэта можа быць філіял, цэнтр банкаўскіх паслуг, але па месцы жыхарства і па месцы адчыненых бягучых рахункаў у нашым банку на тэрыторыі Беларусі", – гаворыць Віталь Грынкевіч.


Таксама можна набыць валюту для лячэння за мяжой, на выезд у сувязі з цяжкай хваробай або смерцю блізкіх сваякоў, для спартыўных клубаў, творчых калектываў, якія выязджаюць за мяжу прадстаўляць Беларусь, а таксама па праграмах аздараўлення дзяцей з пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС тэрыторый.


А вось набыць валюту на пагашэнне валютнага крэдыту такім чынам не атрымаецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі