"Рок за Баброў" знішыць бар’еры

 Сёлета на фестывалі створаць усе ўмовы для камфортнага адпачынку людзей з абмежаванымі магчымасцямі і разыграюць пуцёўкі на Heineken Open'er 2012 у польскай Гдыні.

Як абяцаюць арганізатары фэста, для прыёму людзей з абмежаванымі магчымасцямі яны створаць адмысловыя парковачныя месцы і безбар'ернае архітэктурнае асяроддзе. У прыватнасці -- камфартабельныя дарожкі для перасоўвання па тэрыторыі фэсту для людзей у інвалідных вазках, лепшыя месцы на пляцоўцы з выдатным відам на сцэну,і даступныя кропкі харчавання.

Таксама на фэсце будзе працаваць група валанцёраў, якія змогуць дапамагчы ў рашэнні любых пытанняў.

Акрамя таго, напярэдадні фэсту "Баброў" аб'яўляе традыцыйны конкурс. Сёлета ён называецца "Асвяжэнне без абмежаванняў". Пераможца атрымае паездку на дваіх на міжнародны фестывль Heineken Open'er 2012 у Польшчы, якая складаецца з квіткоў у віп-зону, візы, пералёту і пражывання ў гасцініцы.

Адзначым, што ў гэтым годзе на сцэнах Heineken Open'er (http://opener.pl/en) можна будзе пачуць Björk, Franz Ferdinand, The Mars Volta, The Ting Tings, The Maccabees, Public Enemy, Bloc Party, Bat For Lashes.

Пераможца будзе вызначаны на галоўнай сцэне "Рока за Баброў". Каб паудзельнічаць у конкурсе, рэгіструйцеся на сайце rokzabobrov.by.

Нагадваем, што штогадовы фестывль "Рок за Баброў" пройдзе 2 чэрвеня на аэрадроме "Баравая" пад Мінскам. На сцэне з'явяцца "Naka", "Open Space", "Tok Rukoo", "Yellow Brick Road", "Prosspect", іншыя беларускія гурты а таксама расійскія зоркі "Начныя Снайперы" і "Горад 312".

Уваход на фэст традыцыйна будзе вольным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі