На мяжы зніклі чэргі
Пад канец дня 30 чэрвеня, за некалькі гадзін да ўвядзення новых пошлін на ўвоз аўтамабіляў, у пунктах пропуску на мяжы Беларусі з краінамі ЕС зніклі чэргі.
Паводле Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, чэргаў легкавых аўтамабіляў на ўезд у краіну няма ні на латвійскім, ні на літоўскім, ні на польскім напрамку. Скарачэнне колькасці аўтамабіляў, якія заязджаюць, адзначалася раніцай 30 чэрвеня. Але яшчэ днём на "Варшаўскім масце" была чарга прыкладна з 200 машын.