На Форум Усходняга партнёрства прыедзе "Вясна"

Як паведамляе БелаПАН, ад Беларусі ўдзел у форуме прымуць 24 прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый, а таксама спецыяльна запрошаны госць ад праваабарончага цэнтра "Вясна". Нагадаем, што кіраўнік "Вясна" Алесь Бяляцкі ўчора асуджаны на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Акрамя таго, у форуме запланаваны ўдзел міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага і камісара ЕС па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфана Фюле.

Мяркуецца, што радыкальных рашэнняў на форуме прымаць не будуць. Яго ўдзельнікі абмяркуюць, як развіваецца Усходняе партнёрства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі