На фестывалі “Магніфікат” перамог амерыканска-польскі фільм

Гран-пры фестываля міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм Magnificat, які прайшоў у Мінску і Глыбокім, атрымаў амерыканска-польскі дакументальны фільм «Лабірынт». Пра гэта інфармуе БелТА.

Стужка распавядае пра лёс паляка каталіка Мар’яна Каладзея, які адным з першых трапіў у канцлагер «Аўшвіц», дзе прабыў пяць гадоў. Аднак ён пра гэта не расказваў, пакуль у яго не здарыўся апаплексічны ўдар. Сваё лячэнне Мар’ян пачаў з малюнкаў, каб выказаць праз іх увесь перажыты жах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі