На Дзень Волі "Малады фронт" прыйдзе на Акадэмію навук, але не на Бангалор

Па словах дзяўчыны, маладафронтаўцы не падавалі сваю заяўку на акцыю 25 сакавіка, бо лічаць гэта бессэнсоўным. Сабрацца на Акадэміі навук "Малады фронт" згодны. Але да шэсця на плошчу Бангалор яны не далучацца. На думку Палажанкі, Дзень Волі не тое свята, калі варта ісці на край горада.

Разам з тым маладафронтаўцы не намераныя ісці на кафлікт з арганізатарамі шэсця. Яны бачаць два варыянты развіцця падзеяў. Альбо для іх акцыя завершыцца на Акадэміі навук, альбо яна працягнецца па нейкім іншым маршруце.

У той жа час "Малады фронт" прапануе рабіць гэтае свята менш палітызаваным. Яны раяць ісці ў кавярні сем'ямі і сяброўскімі кампаніямі, ставіць на столікі бел-чырвона-белыя сцяжкі і святкаваць. Зараз у краіне ёсць палітвязні, цяжкая сітуацыя з Сяргеем Каваленкам, але трэба вучыцца, што ў гэты дзень павінен быць святочны настрой, заяўляе Палажанка.

Фота: Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі