На беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі кантрабанду на 2 мільярды рублёў

Аднак з ацэнкай кантрабанднага тавара спецыялісты справіліся толькі цяпер. Кошт незаконна перавезеных з украінскай тэрыторыі вопраткі і касметыкі перавысіў 2 мільярды рублёў, паведамляе БелаПАН


Па словах памежнікаў, спярша ў лесе каля вёскі Селяхі яны знайшлі 10 вялізных сумак з замежный вопраткай і 4 скрынкі з касметыкай. А праз паўгадзіны ў вёсцы Тамашоўка ў гаспадарчай пабудове мясцовага жыхара знайшлі яшчэ 10 вялізных торбаў з замежнай вопраткай. Гаспадар памяшкання кажа, што тавар яму не належыць. Па яго словах, рэчы для захоўвання пакінулі невядомыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі