На беларуска-літоўскай мяжы — вялізныя аўтачэргі

Як паведамляе
карэспандэнт Еўрарадыё Віталь Зыблюк, чэргі на ўезд у Беларусь утварыліся і на
памежным пункце Катлоўка, і на Каменным Логу. Па яго словах, у чэргах шмат
машынаў з расійскімі нумарамі. Таксама ў чэргах на ўезд у Беларусь стаіць шмат
машынаў з транзітнымі нумарамі.
Па словах
карэспандэнта Еўрарадыё, непасрэдна на памежным пункце ён гадзіну назіраў, як
стаялі тры аўтамабілі. За ўвесь час да іх не падыйшоў ніводзін з літоўскіх
службоўцаў.
"Па нашых звестках, там 60 машын. Чарга вялікая, але не крытычная", — паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.
Фота — day.by





