На думку беларускіх дыпламатаў, Мінфін ЗША страціў яшчэ адну магчымасць паказаць здаровы сэнс і адмовіцца ад канфрантацыі ў беларуска-амерыканскіх адносінах. Такія словы прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных цытуе БелаПАН.
Па словах Савіных, пры нарастанні фінансавага і бюджэтнага крызісу гэтыя санкцыі пашкодзяць найперш інтарэсам амерыканскіх бізнэсоўцаў.
Нагадаем, 11 жніўня ЗША ўвялі дадатковыя эканамічныя санкцыі супраць чатырох буйных беларускіх дзяржпрадпрыемстваў — "Белшыны", "Гродна Азота", "Гродна Хімвалакно" і"Нафтана".