МЗС: Амбасадары краінаў ЕС не сталі персонамі нон-грата ў Беларусі

Пра гэта 24 сакавіка заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, каментуючы сюжэт на тэлеканале “Еўраньюс”. У гэтым матэрыяле сказана, што еўрапейскіх амбасадараў абвясцілі персонамі нон-грата.

Савіных называе гэта абсалютным перакручваннем фактаў і некарэктнай трактоўкай сітуацыі. Краіны ЕС па ўласнай ініцыятыве адклікалі амбасадараў з Беларусі і з улікам прынятага рашэння аб пашырэнні санкцыяў іх вяртанне будзе заўчасным, сказаў прадстаўнік МЗС.

Андрэй Савіных таксама падкрэсліў, што калі Еўрасаюз знойдзе шлях да канструктыўнага дыялога, то афіцыйны Мінск будзе гатовы бачыць амбасадараў у Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі