Мюзікл пра часы польскай "Салідарнасці" выйдзе на беларускай мове

Польскі мюзікл "Няма салідарнасці без кахання", які распавядае пра падзеі 1980-х гадоў у польскай гісторыі, плануецца перакласці на беларускую мову і выдаць на DVD. Апроч таго, у планах прадзюсераў зрабіць пераклады на англійскую, тыбецкую і шэраг іншых моваў. Што ж тычыцца варыянта для нашай краіны, то перакладам, хутчэй за ўсё, будуць займацца самі палякі, але хто дакладна, яшчэ не вызначана.

"Пакуль жа толькі прэм'ера была. Мусіць жа быць і DVD версія, а гэта шмат працы, – тлумачыць адзін з аўтараў мюзікла беларускі музыка Лявон Вольскі. – У Беларусі рабіць пастаноўку наўрад ці ім хтосьці дазволіць. Хоць, чаму б і не, гэта ж такі гістарычны мюзікл. Ну тады гэта будзе ці сінхронны пераклад, ці нейкі бягучы радок. А акцёры наўрад ці вывучаць беларускую мову".

Нагадаем, прэм'ера мюзікла "Няма салідарнасці без кахання" адбылася ў мінулую суботу ў Варшаве. Лявон Вольскі напісаў для яго рок-баладу “Танк” – успаміны галоўнага героя мюзікла пра смерць яго бацькі падчас забастоўкі рабочых у 1970-х гадах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі