Мытны саюз дазволіць увозіць тавары на суму да 10 тысяч еўра

Мытны саюз дазволіць увозіць на сваю тэрыторыю тавары на суму да 10 тысяч еўра без выплаты пошлін. Аб гэтым піша газета "Ведомости" са спасылкай на ананімныя крыніцы ў камісіі Мытнага саюза. 


Цяпер у Беларусі, Расіі і Казахстане дзейнічаюць больш жорсткія абмежаванні. Пошліну ў памеры 30 адсоткаў ад кошту (але не менш за 4 еўра за кілаграм), прыходзіцца плаціць за ўсе тавары, якія перасякаюць планку ў 1500 еўра.


Па дадзеных "Ведомостей", новыя нормы будуць прынятыя на пасяджэнні камісіі Мытнага саюза ў ліпені. Названыя абмежаванні тычацца толькі ўвозу тавараў паветраным шляхам і толькі фізічных асоб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі