Як перадае БЕЛТА са словаў Лукашэнкі, умовай для атрымання крэдыту МВФ выставіў вызваленне палітвязняў. Прычым, з боку МВФ, кажа Лукашэнка, такое патрабаванне стаяла першым пунктам.
Нагадаем, што Беларусь падала заяўку на крэдыт МВФ. Афіцыйны Мінск разлічваў атрымаць ад 3,5 да 8 млрд долараў крэдыту.