МВФ рэкамендуе беларускаму ўраду правесці лібералізацыю коштаў

Крыс Джарвіс ацэньвае палітыку, якую апошнім часам праводзяць беларускі ўрад і Нацбанк, як паспяховую і называе план па эканамічным развіцці на 2012 год “узважаным”:

“Неабходна распрацаваць паслядоўны план для эканомікі. На нашую думку, паказчык эканамічнага роста ў 5% на 2012 год не адпавядае мэце стрымлівання інфляцыі. Таксама мы лічым, што памылкова падвышаць заробкі, пакуль не дасягнутая трывалая стабільнасць”.

Таксама Крыс Джарвіс адзначыў, што місія МВФ рэкамендуе правесці лібералізацыю коштаў, узмацніць самастойнасць прадпрыемстваў ад дзяржавы, палегчыць пераход працоўнікаў са сфераў, якія зараз не карыстаюцца попытам на рынку працы.

Крыс Джарвіс: “Мы таксама рэкамендуем падвысіць адрасныя і сацыяльныя выплаты, каб падтрымаць слабазабяспечаныя слаі насельніцтва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі