Мітрапаліту Філарэту выклікалі “хуткую”

Там адзначалі ўступленне на пасаду епіскапа Стэфана як кіруючага архірэя Гомельскай і Жлобінскай епархіі. На Боскую Літургію прыбыў і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт, піша kp.by. Яго сустракалі дзясяткі вернікаў і святароў. 

Прыкладна апоўдні да задняга ўваходу сабора пад’ехала машына “хуткай дапамогі”. Уладыку вынеслі з храма на насілках і павезлі з уключанай сірэнай у суправаджэнні міліцэйскай машыны.

У Гомелі стаіць анамальная спёка, магчыма, з гэтым звязана пагаршэнне самаадчування кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы. У саборы ў часе набажэнства было задушліва, некалькім вернікам зрабілася блага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі