Мінскі спецназ пераканаў Назарава папрасіць прабачэння (відэа)

Галоўнага трэнера хакейнага клуба "Віцязь" Андрэя Назарава падазраюць у дробным хуліганстве.

Нагодай сталі паводзіны Назарава на матчы з мінскім "Дынама" 6 лістапада. Тады расійскі трэнер спрабаваў пабіцца з беларускімі заўзятарамі і, кажуць міліцыянты, нават зламаў чатыры хакейныя клюшкі. Па словах ахоўнікаў парадку, Назараў не супакоіўся, нават калі сыходзіў з "Мінск-Арэны": ён нецэнзурна лаяўся і паказваў непрыстойныя жэсты.

Ужо ў гатэлі "Вікторыя", дзе размясцілася расійская каманда, Назараву паведамілі, што ён парушыў беларускае заканадаўства. Галоўны трэнер прынёс свае прабачэнні прысутным спецназаўцам, а таксама запісаў відэазварот.

Фота: s.sport-express.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі