Мінскае "Дынама" прайграла "Трактару", Мезін не прапусціў ніводнай шайбы

У Чалябінску дынамаўцы прайгралі мясцоваму "Трактару" — 0:2 (0:0, 0:1, 0:1).

Якуцэня закінуў шайбу (адным з яго асістэнтаў быў беларус Андрэй Касціцын) ў браму, якую на гэты раз абараняў Хаўген за 10 секундаў да другога перапынку. "Дынама" ніяк не магло забіць Андрэю Мезіну, які праводзіў свой першы матч за чалябінцаў. У канцы матчу Андрыеўскі замяніў брамніка палявым гульцом, але ўсё скончылася другой шайбай у нашу браму...

У дынамаўцаў засталося 25 ачкоў, набраных у 22 матчах. Каманда займае 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Наступны матч мінскае "Дынама" правядзе 2 лістапада ў гасцях з "Аўтамабілістам" з Екацярынбургу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі