Мінгарвыканкам даў дазвол на "Чарнобыльскі шлях"

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі Дзяніс Садоўскі. Па яго словах, сёння зранку заяўнікі акцыі наведалі Мінгарвыканкам. Там ім уручылі пісьмовы дазвол на правядзенне 26 красавіка гэтай штогадовай акцыі.

Арганізатары таксама абмеркавалі з чыноўнікамі тэхнічныя пытанні, звязаныя з правядзеннем шэсця і мітынгу.

Нагадаем, што збор удзельнікаў плануецца 26 красавіка каля Акадэміі навук. Ад 18.30 па вуліцы Сурганава пойдзе шэсце да парку Дружбы Народаў на плошчы Бангалор. Там з 19.30 мае прайсці гадзіны жалобны мітынг.

Скончыць мерапрыемства плануецца ўскладаннем кветак да царквы ў гонар абраза Божай Маці "Спагнанне загінулых" каля парку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі