Мілінкевіч выступіць на БТ замест Кастусёва

Кастусёў: "Мы вырашылі, што калі адзін раз выступіць Аляксандр Мілінкевіч, а адзін раз я – усё ж такі гэта будзе больш эфектыўна, таму што ён выкажа свае думкі, я скажу свае думкі. Будзем адзін аднаго дапаўняць".
 
Ці не заблытае выбаршчыкаў тое, што замест самога кандыдата ў відэазвароце выступіць ягоная давераная асоба Мілінкевіч? Рыгор Кастусёў лічыць, што гэта будзе на карысць:

Кастусёў: "Я думаю, што мы людзей не заблытаем. Аляксандр Мілінкевіч будзе казаць, што ён мая давераная асоба. А погляды ў нас аднолькавыя, у нас супярэчнасцяў няма. Гэта будзе на карысць".

Мяркуецца, што лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч выступіць у жывым эфіры беларускага тэлебачання 1 снежня а 19-й гадзіне. Нагадаем, што Рыгор Кастусёў мае ранішнія выступы на радыё 26 лістапада і 3 снежня. Выступ на Першым нацыянальным тэлеканале запланаваны на 24 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі