Мілінкевіч: Калі ЕС не будзе рэагаваць, ён будзе цынічным

“Калі лічыць, што гэтыя людзі, бізнэсоўцы, прыдуць да Лукашэнкі і скажуць, што ён ідзе няправільным шляхам, што трэба еўрапеізавацца – то гэта слушныя санкцыі. Але ўсе ведаюць, што такога не будзе. Я за візавыя санкцыі. Маральная ацэнка павінна быць. Інакш Еўрасаюз будзе цынічным, калі не будзе рэагаваць. Гэта абмежаванне для людзей, якія парушаюць канстытуцыйныя закона на Беларусі”, -- расказаў лідар Руху “За свабоду!” Еўрарадыё.

Палітык дадаў, што найбольш дзейсным крокам у падтрымку беларускага грамадства з боку ЕС магла б стаць адмена віз, альбо змяншэнне іх кошту. Аднак гэтае пытанне Еўрасаюз пакуль не ўздымае.

Нагадаем, што 23 сакавіка ЕС пашырыў спіс беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза. Іх стала больш на 12 чалавек. Мяркуецца, што сярод іх ёсць і бізнэсоўцы, у прыватнасці, Юрый Чыж. Акрамя гэтага, будуць замарожаныя актывы фірмаў, уладальнікамі якіх з’яўляюцца бізнэсоўцы з пашыранага спісу.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі