Metallica сыграли кавер на Green Day каб падтрымаць Білі Джо Армстранга

Metallica выказалі падтрымку Білі Джо Армстрангу і сыгралі кавер на песню Green Day "American Idiot", паведамляе Gigwise. Ветэраны хэві-металу занялі месца хэдлайнераў фестывалю Voodoo ў Нью-Арлеане пасля таго, як вакаліст Green Day трапіў у лякарню і яго каманда не змагла выступіць на фэсце.

Джэймс Хэтфілд, спрабуючы аблегчыць расчараванне фэнаў, пачаў свой выступ словамі: "Мы Green Day ... але крыху крыху вышэйшыя", пасля чаго Metallica прысвяцілі Армстрангу песню “Battоry” і прадэманстравалі сваю версію кампазіцыі "American Idiot".

Нагадаем, што Green Day адмянілі канцэрты ў ЗША калі іх фронтмэн выбыў са строю. Білі Джо Армстранг лёг у рэабілітацыйную клініку 24 верасня, пасля таго, як падчас канцэрту ён нецэнзурна лаяўся са сцэны разбіў гітару.

Фота: gigwise.com 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі