Марат Новікаў: з нарады ў Лукашэнкі мяне б прывезлі ў металічнай скрыні
Прыляцець з Нью-Ёрку на “кандытарскую” нараду ў кіраўніка краіны былому ўладальніку “Камунаркі” і “Спартака” перашкодзілі родныя, а не асцярогі наконт арышту.
Калі Новікаў слухаў “кандытарскую” нараду ў кіраўніка краіны, седзячы ў Нью-Ёрку, то смяяўся з пачутага. Але не ўпэўнены, што яго сэрца вытрымала б прысутнасць на самой нарадзе. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё распавёў сам былы ўладальнік “Камунаркі” і “Спартак” Марат Новікаў.
121023_novikau2.mp3
Марат Новікаў: “За два тыдні да нарады я парваў звязкі калена і быў у гіпсе. Я хадзіў на мыліцах, ціск узняўся — я сардэчнік, гіпертонік. Калі слухаў ўсё, што там было, тут — я смяяўся. А калі б я выслухаў гэта там! Ды калі б мяне яшчэ пачалі абражаць і прыніжаць, ды казаць, што я нічога не варты.... У мяне б, напэўна, здарыўся б інфаркт і мяне б прывезлі назад у металічнай скрыні”.
Нагадаем, напачатку кастрычніка на адмысловай нарадзе Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў да канца месяца павялічыць дзяржаўную долю ў СААТ “Камунарка” да 57%, а ў СААТ “Спартак” — да 60. Патрабаванне выканалі — акцыі забралі ў асноўнага акцыянера — Марата Новікава.
Вялікае інтэрв’ю з Маратам Новікавым чытайце на сайце Еўрарадыё неўзабаве.
Лукашэнка ліквідаваў назіральныя саветы "Спартака" і "Камунаркі"
Бізнэсмен пра нацыяналізацыю: такога няма нават на Кубе
Эксперт: справа "Спартака" і "Камунаркі" — негатыўны сігнал інвестарам
Фота — bymedia.net