Магілёўскія рэпершы прэзентавалі кліп супраць смяротнага пакарання

 Знялі відэа маладыя дзяўчаты з магілёўскага рэп-гурта “Прадмова” Роня Роніч і Каця Красавік, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру “Вясна”. Ідэя стварэння кліпа з’явілася ў дзяўчат на адной з летніх школ па правах чалавека, дзе яны сустрэліся з выпускніком рэжысёрскага факультэту Акадэміі мастацтваў. Літаратары Уладзімір Някляеў і Адам Глобус падтрымалі праект сваім аўтарытэтам, з’явіўшыся ў відэа разам музыкамі і праваабаронцамі. Таксама прыняла прапанову ўдзельнічаць у здымках і маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва – Любоў Кавалёва. У канцы кліпа можна ўбачыць спасылку на петыцыю супраць смяротнага пакарання, якую можа падпісаць кожны на сайце цэнтру “Вясна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі