Магілёўскія дарожнікі накралі асфальту на 1,5 міліярда рублёў

У бліжэйшы час усе зламыснікі стануць перад судом. Пракуратура вобласці выявіла схему, паводле якой яны змянялі склад асфальта-бетоннай сумесі. Пасля гэтага ўтвараліся лішкі матэрыялаў, яны і раскрадаліся. Дарожнікі самі прызначалі нормы выдаткавання кампанентаў дарожнага пакрыцця.

Таму нараканні магілёўскіх кіроўцаў на дрэнную якасць дарожнага пакрыцця выглядаюць цалкам абгрунтаванымі. Калі б дарожнікі сумленна выконвалі сваю працу, то дарогі былі бы значна лепш, перадае “Радыё Магілёў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі