Маці збітага інваліда: сын быў ветлівым і паказаў пасведчанне

Журналісты TUT.by з’ездзілі ў лякарню да збітага ў метро інваліда і паразмаўлялі з яго маці. Жанчына расказала сваю версію таго, што адбылося 2 студзеня. У той вечар яна з сынам вярталася дадому з кінатэатра “Беларусь”. Маці села на вольнае месца паміж пасажырамі. Сыну ж трэба сядзець там, дзе можна трымацца, дзе ёсць стойка. Яна хацела, каб сын сеў на яе месца, але ён адмовіўся.

Паводле словаў жанчыны, сын нікому не грубіў, ветліва запытаўся, ці можна яму прысесці і паказаў пасведчанне інваліда І групы. Хлопец, якога ён папрасіў саступіць яму месца, сказаў яму: “Пайшоў прэч”. Тады інвалід запытаўся, ці можа дзяўчына саступіць яму месца. Дзяўчына сапраўды пачала ўздымацца, але хлопец сказаў ёй: “Сядзі!”.

Маці пацярпелага таксама сцвярджае, што хуліган гучна і нецэнзурна вылаяўся на яе сына. Яна кажа, што сын не падрапаў таму хлопцу твар і не наступаў яму на нагу. Бойка доўжылася прыкладна хвіліну, ад пакуль цягнік ехаў ад “Кастрычніцкай” да “Плошчы Перамогі”.

Акрамя таго, жанчына выказала меркаванне, што маладыя людзі, якія напалі на яе сына, былі неадэкватныя і “пад уздзеяннем чагосьці”, хоць спіртным ад іх быццам бы не пахла.

Стан яе сына стаў горшым, чым быў да бойкі. Ён перастаў размаўляць і хадзіць, маці возіць яго на інвалідным вазку.

Доктар пацярпелага каментаваць яго стан адмовіўся. Аднак у лякарні пацвердзілі, што пацыент не размаўляе, перасоўваецца ў інвалідным вазку, часам ўстае з ложка і стаіць у палаце. Якой-небудзь агрэсіі ў яго паводзінах не заўважылі.


Хлопец, які збіў інваліда: Ніхто за яго не заступіўся

"Мы б цяпер саступілі, а можа быць, адштурхнулі"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі