Любоў Кавалёва прызнаная чалавекам году ў Віцебску

Пераможца вызначаецца паводле вынікаў онлайн-галасавання. За Любоў Кавалёву прагаласавалі 35%. Нагадаем, што жанчына змагаецца за добрае імя свайго сына Уладзіслава, абвінавачанага за выбух у мінскім метро і расстралянага паводле рашэння Вярхоўнага суда. Кавалёва пратэстуе супраць смяротнага пакарання ў Беларусі і патрабуе, каб урад Беларусі вярнуў ёй цела расстралянага сына, якога лічыць несправядліва асуджаным і бязвінна пакараным, адзначае Радыё "Свабода".

На другім месцы ў галасаванні апынуўся вядомы віцебскі актывіст Сяргей Каваленка, які атрымаў 24% галасоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі