Лявон Вольскі ўсё ж змог выступіць у Брэсце (фота)

Парафія грэка-католікаў прыйшла на дапамогу арганізатарам адмененнага канцэрту. Нагадаем, што творчы вечар музыканта мусіў адбыцца 25 лістапада ў харчэўні “Сваякі”, але ў самы апошні момант быў адменены.

Прэзентацыя кнігі "Міларусь" і акустычны канцэрт прайшоў у той жа дзень, але ўжо ў сценах уніяцкай царквы. Дарэчы, змена месца мерапрыемства не сказалася на ахвотных пачуць Вольскага ўжывую. Наадварот, імпрэза сабрала звыш 70 чалавек, што значна больш ад колькасці квіткоў, папярэдне праданых у кавярню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі