У Брэсце адмянілі канцэрт Вольскага

Творчы вечар меў адбыцца 25 лістапада ў харчэўні “Сваякі”. Лявон Вольскі збіраўся прэзентаваць кнігу “Міларусь” і зрабіць невялікі акустычны канцэрт. Cустрэчу з Вольскім ладзіла прома-суполка “Зала чакання”.

Нагадаем, што тыдзень таму быў адменены канцэрт гурта SARA WHERE IS MY TEA, які таксама рыхтавала гэтая прома-суполка. Тады канцэрт адмянілі з патрабавання міліцыі. Цяпер пакуль няма ніякіх тлумачэнняў , якім стандартам не адпавядала сустрэча з Лявонам Вольскім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі