Аляксандру Лукашэнку распавялі пра новую футбольную формулу

Аляксандр Лукашэнка быў праінфармаваны пра старт футбольнага чэмпіянату Беларусі (ужо прайшлі 2 туры), які праходзіць па новай формуле. Гаворка таксама ішла аб тым, як змянілася колькасць легіянераў пасля ўкаранёнай ініцыятывы аб непрызнанні імі грамадзян Расіі і Казахстана для ўдзелу ў нацыянальным першынстве. Як адзначыў Сяргей Румас, колькасць легіянераў засталася на ранейшым узроўні, а таму не апраўдаліся засцярогі аб тым, што ў Беларусь прыедуць легіянеры з Расіі, прычым не самыя лепшыя.

Лукашэнка даручыў прааналізаваць вынікі гэтых новаўвядзенняў, з тым, каб у наступным годзе "прыняць узважанае рашэнне, якое адказвае інтарэсам беларускага футбола", паведамляе БелаПАН.

Лукашэнка лічыць сябе амаль прафесійным футбалістам

Лукашэнка перадаў прывет Кандрацьеву: такой ганьбы нацыі не бачыў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі