Лукашэнка заяўляе, што Расія гатовая даць крэдыт у 6 млрд долараў

Па звестках БЕЛТА, Мядзведзеў затэлефанаваў Лукашэнку. Па словах беларускага кіраўніка, Расія гатовая даць Беларусі прыкладна 3,1 млрд долараў.


Акрамя таго, Лукашэнка заявіў, што Расія гатовая пракрэдытаваць будучыя продажы беларускіх тавараў. Гэта будзе сума яшчэ ў 3 млрд долараў. "Разам атрымліваецца 6 з лішкам млрд долараў - гэтага дастаткова сёлета не толькі для стабілізацыі, але і для таго, каб мець салідныя золатавалютныя рэзервы", - адзначыў кіраўнік Беларусі.

Фота: mygazeta.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі