Лукашэнка заяўляе, што Халіп не хоча з'язджаць з краіны

Яна нагадала заяву кіраўніка краіны брытанскім журналістам: Ірына Халіп вольная і можа з'язджаць з Беларусі калі хоча.

"Халіп адмовілася ехаць. Тут яна пакутніца, а там, у Вялікабрытаніі, яна будзе нікому не патрэбная, як і яе цяперашні муж", — заявіў Лукашэнка.

Таксама журналістка спыталася пра апошнія гучныя справы, звязаныя з міліцыяй — напрыклад, справу вартаўніка аўтастаянкі Васіля Сарочыка.

"Калі чалавек удзельнік масавых беспарадкаў, то ім ніякага паслаблення не будзе", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Журналістка ўдакладніла: "Калі чалавек учыніў злачынства, то з ім можна абыходзіцца як з жывёлай?" І пачула ў адказ: "Навошта — як з жывёлай? Жывёлы ў чым вінаватыя. З імі трэба абыходзіцца добра".

Фота — kommersant.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі