Лукашэнка не паедзе ў Чарнобыль на сустрэчу з Мядзведзевым і Януковічам?

"Нічога не плануецца. Заўтра, 26 красавіка, кіраўнік дзяржавы будзе працаваць у Гомельскай вобласці, як гэта штогод традыцыйна ў нас адбываецца", — сказаў Лёгкі.

Паміж тым, украінскі сайт  "Подробности"  паведаміў сёння, што 26 красавіка, у дзень гадавіны аварыі на ЧАЭС, чакаецца трохбаковая сустрэча прэзідэнтаў Украіны, Расіі і Беларусі, падчас якой Віктар Януковіч, Дзмітрый Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка разам ушануюць памяць ахвяраў катастрофы.

Мядзведзеў свой візіт ужо пацвердзіў, а вось пацверджання візіту Лукашэнкі на гэты момант усё яшчэ няма, перадае УНИАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі