Litesound: Гэтая сітуацыя — добры піяр-ход, цікавая інфармацыйная нагода

Яна прайшла ў рэдакцыі "Комсомольской правды в Беларуси". У прэс-канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі Litesound і арганізатары "Еўрафэста" Аляксандр і Анастасія Ціхановіч.

Музыкі падзякавалі ўсім людзям, якія не засталіся абыякавымі, журналістам, кіраўніку дзяржавы. Яны лічаць, што сітуацыя з падтасоўкай вынікаў галасавання — "цікавая інфармацыйная нагода для Еўропы".

Аляксандр Ціхановіч: Не вінаватая я!

Аляксандр і Анастасія Ціхановічы адмаўлялі сваю датычнасць да падвядзення вынікаў галасавання ў фінале "Еўрафэста", бо "за яго адказвае Белтэлерадыёкампанія". Не змаглі яны патлумачыць, хто і якім чынам высветліў, што перамогу атрымаў Litesound. Яны наракаюць на адсутнасць інфармацыі.

Аляксандр Ціхановіч павіншаваў хлопцаў з Litesound з перамогай. Ім перадалі дыплом і сімвалічную ўзнагароду — крыштальную птушку Swarovski, якую ў фінале "Еўрафэста" далі Ланской. Згадаў Аляксандр Ціхановіч і пра Алёну Ланскую: "Па-чалавечы яе вельмі шкада".

Гурт Litesound з "сіняй птушкай" - прызам за перамогу ў "Еўрафэсце"

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вынікі фінала "Еўрафэста" былі падтасаваныя. Таму на "Еўрабачанне" ў Баку ад Беларусі едзе не Алёна Ланская, а гурт Litesound. Кіраўнік дзяржавы абвесціў вымовы міністру культуры Паўлу Латушку і старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку. Міністру культуры і старшыні Белтэлерадыёкампаніі даручана неадкладна звольніць вінаватых у скажэнні вынікаў галасавання ў фінале "Еўрафэста".

Дарэчы, крыху пазней першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў назваў чалавека, па загаду якога былі сфальсіфікаваныя вынікі "Еўрафэста". Па яго версіі, гэта прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі Дзмітрый Баранаў.

Фота: Павел Свярдлоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі