Лідары апазіцыі пойдуць у Гепракуратуру і суды

Апазіцыянеры хочуць сустрэцца з імі і абмеркаваць татальнае парушэнне правоў і свабод грамадзян Беларусі.

Заўтра ў 11 гадзін раніцы Аляксей Янукевіч (Партыя БНФ), Сяргей Калякін ("Справядлівы свет"), Віталь Рымашэўскі (БХД), Уладзімір Някляеў ("Гавары праўду"), Аляксандр Мілінкевіч («За свабоду») і Анатоль Лябедзька (АГП) маюць намер наведаць Генеральную пракуратуру, а затым Канстытуцыйны і Вярхоўны суды, паведамляе ucpb.org.

Еўрарадыё паразмаўляла з адным з падпісантаў, экс-кандыдатам у прэзідэнты Віталём Рымашэўскім.


Рымашэўскі: “Агульны змест звароту — гэта патрабаванне расследаваць тыя падзеі, якія адбываюцца ў Мінску і па ўсіх рэгіёнах кожную сераду і нават часцей. А менавіта — гэта напады людзей у штацкім, гвалтоўны адвоз людзей у РУУСы, у суды, часам з парушэннямі ўсіх нормаў прынятых у беларускім заканадаўстве. Гэта трэба неадкладна спыняць”.
Еўрарадыё: Вы асабіста ходзіце на гэтыя акцыі?
Рымашэўскі: “Я па меры магчымасцяў хаджу, учора таксама быў, але я гэта не афішую, каб не было заўчаснай увагі з боку спецслужбаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі