Крымінальнай справы супраць Валерыя Булгакава не будзе

Такую інфармацыю 22 сакавіка паведаміў бухгалтару ўстановы Алене Казловай адвакат, які прадстаўляе інтарэсы рэдакцыі. Між тым у Дэпартаменце фінансавых расследаванняў па Мінску і Мінскай вобласці Камітэта дзяржкантролю не каментуюць гэтую інфармацыю, перадае прэс-служба БАЖ.

Нагадаем, што праблемы ў часопіса пачаліся ў верасні 2012 года з затрымання былога галоўнага рэдактара “Arche” Валерыя Булгакава. Яго абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. У кастрычніку было арыштавана больш за 5 тысяч асобнікаў кніг з асабістай калекцыі Булгакава. У рамках расследавання дзейнасці часопіса былі заблакаваныя рахункі выдання.

У лістападзе Булгакаў пакінуў Беларусь, баючыся крымінальнага пераследу. Сам часопіс ужо тройчы атрымаў адмовы ў перарэгістрацыі.

Фота — budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі