Крухмальны завод з кітайскай тэхналогіяй знішчае наваколле на Пружаншчыне

“Два разы на год ад крухмальнага завода ў вёсцы Харава пракопваецца канава, па ёй скідваецца цёмна-сіняя смярдзючая вада, потым канаву закопваюць”, — паведаміў газеце “Раённыя будні” вясковец, які жыве на вуліцы Леніна. Расследаванне паказала, што прадпрыемства ўжо трэці год працуе з парушэннямі экалогіі.

Галоўная хіба, несумяшчальная з нармальнай дзейнасцю завода, была закладзеная ў праекце. Апынулася, што крухмальню тут нельга было ставіць, бо грунтовыя воды праходзяць занадта блізка да паверхні, піша газета.


Замест нейкіх мер уладальнік, сельскагаспадарчае таварыства “Отечество”, адкупляецца штрафамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі