Краязнаўца: Забудова Браслаўскага замчышча — плён фантазіі чыноўнікаў(фота)

У Браславе распачалася забудова замчышча VIII-XVI стагоддзяў. Але, як лічыць браслаўскі краязнаўца Кастусь Шыдлоўскі, тое, што ўжо зроблена, не адпавядае гістарычнай рэальнасці, а сам праект — "плён фантазіі мясцовых чыноўнікаў" і не мае нічога агульнага з гістарычнай рэальнасцю.

Шыдлоўскі: "Гэта абсалютная фантазія. Гэта дамкі, якія не маюць нічога агульнага з той гістарычнай забудовай, што існавала на Замкавай гары. Мне падаецца, што гэта такое першае намацванне, як адрэагуе грамадскасць на такое яе прыстасаванне..."

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мясцовыя ўлады спадзяюцца, што забудаванае замчышча зможа прыцягнуць у горад шмат турыстаў.

Фота: Westki.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі