Колькасць беларускіх медалёў на Паралімпіядзе зменшылася з 11 да 10

Плывец Дзмітрый Салей, які 8 верасня атрымаў бронзу на дыстанцыі 100 м брасам у катэгорыі SB13, у выніку быў перасунуты на 4-е месца.

Як паведамляе БЕЛТА, гэта адбылося праз аўстралійца Даніэля Шарпа. Ён фінішаваў другім, потым быў дыскваліфікаваны. Але пазней Шарпа аднавілі ў правах і ўручылі яму срэбраную ўзнагароду. Такім чынам, на трэцім месцы апынуўся расіянін Раман Дубавы, які раней займаў другое месца. А наш Дзмітрый Салей быў адсунуты з 3-га на 4-е месца.

Разам беларускія атлеты заваявалі на XIV летняй Паралімпіядзе 10 медалёў — 5 залатых, 2 срэбраныя, 3 бронзавыя.

Фота — pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі