Колькасць ахвяр землятрусу ў Турцыі можа скласці тысячу чалавек (відэа)

Землятрус адбыўся ў нядзелю днём. Магнітуда штуршкоў па розных дадзеных складала ад  6 да 7,6. У гарадах Ван і Санліурф былі разбураныя будынкі. Турэцкае аддзяленне Чырвонага Крыжа накіравала ў зону бедства медыкаменты, намёты і іншыя неабходныя рэчы.

Штуршкі гэтага землятрусу адчулі ў некаторых раёнах Азербайджана, Арменіі, Ірана і Грузіі. У тым ліку, у Арменіі штуршкі склалі да 5 балаў па шкале Рыхтэра. Некаторы час не працавалі сотавыя тэлефоны, паведамляюць інфармагенцтвы.

Фота REUTERS.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі