Koktebel Jazz Festival у Мінску: новыя песні ад Алмазавай і Non Cadenza

18 красавіка ў сталічным клубе “Мулен Руж” адбудзецца другая прэ-паці Koktebel Jazz Festival, на якой выступяць Саша Алмазава і гурт Non Cadenza. Каардынатар фэсту Алег Ціханаў кажа, што пецярбургскія музыкі прывязуць у Мінск новую праграму.

Алег Ціханаў: “Гледачоў чакае новая праграма, новыя песні. Саша будзе адпачнулай, і пасля студыйнай працы. Думаю, што мы шмат новага ўбачым у прынцыпе. І, магчыма, Саша будзе ў новым амплуа”.


Саша Алмазава і гурт Non Cadenza граюць рускамоўны прыджазованы еўра-поп. Прычым, сцвярджае Алег Ціханаў, Саша прынцыпова прытрымліваецца рускай мовы ў сваёй творчасці, хоць з’яўляецца выкладчыцай англійскай у адным з піцерскіх універсітэтаў.

Апроч гасцей з Расіі, на прэ-паці выступяць беларускія музыкі. Хто менавіта — стане вядома праз тыдзень.

Фота: radiomusic.net.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі