Кітайскага пісьменніка асудзілі да 10 гадоў турмы

Пісьменнік і грамадскі актывіст Лі Тэ публікаваў эсэ ў інтэрнэце і замежнай прэсе, заклікаючы грамадзян абараняць свае правы і прасоўваючы дэмакратычныя каштоўнасці.


Лі Тыя арыштавалі ў верасні 2010 года, суд адбыўся яшчэ ў красавіку 2011 года, аднак пра прысуд вядома стала толькі на гэтым тыдні. Сам пісьменнік абвяргае абвінавачванні. Лі Тэ ўжо трэці актывіст, асуджаны на працяглыя тэрміны ў Кітаі за апошні месяц, інфармуе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі