Кіраўнік Вярхоўнага суда Беларусі лічыць шантажом санкцыі Еўрасаюза

Гаворка ідзе пра забарону на ўезд у краіны Еўрасаюза шэрагу беларускіх суддзяў, перадае interfax.by. Па словах Сукалы, санкцыі з'яўляюцца недапушчальнымі з гледзішча міжнародных стандартаў правасуддзя. Ён нагадаў пра міжнародныя прававыя дамоўленасці, якія забараняюць уводзіць санкцыі супраць суддзяў, якія выконваюць свае прафесійныя абавязкі.

Нагадаем, што візавыя санкцыі Еўрасаюза закранаюць больш чым 200 беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку судовых і пракурорскіх работнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі