Кім: “Бой падушкамі” адмянілі на просьбу ўладаў

Паводле яго словаў, была просьба сталічных чыноўнікаў не праводзіць акцыю. Нагадаем, у суботу, 10 верасня, акцыя была адмененая з-за таго, што ў парку Горкага праходзіла развітанне з хакеістам Русланам Салеем. Тады арганізатары яе прызначылі на нядзелю.
110912 Kim s.mp3
Кім: “Мы былі вымушаныя адмяніць “Бой падушкамі”. Мы спадзяемся, што сапраўды тая просьба ўладаў, якая была, яна сапраўды звязаная з жалобай. У гэтым выпадку мы цалкам разумеем, і адразу казалі, што гатовыя адмяніць мерапрыемства цалкам, бо падзяляем тугу па памерлых людзях. Але пры гэтым усім у парку Горкага ўвесь учорашні дзень праводзілася свята самадзейнасці. Людзі скакалі па сцэне, спявалі песні...”.

Кім адзначыў, што сёлета “Бой падушкамі” ўсё ж можа адбыцца, "абы надвор'е было спрыяльным".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі