Хэдлайнерамі "Пікнік.by" стануць "Серебряная свадьба" ды Diamos Roll&Руся

Паволе лайн-апу фестывалю "Пікнік.by" абедзве сцэны пачнуць працаваць у 14:00. Сцэну адкрыюць "Жывы Тузін" выступяць гурты "Князь Мышкін", "Нагуаль" ды паэты Віталь Рыжкоў, Кацярына Зыкава, Антон Рудак і Цімур Хоміч. Закрыецца сцэна пасля 12 ночы, выступамі гуртоў Pawa ды Diamos Roll&Руся. На галоўнай жа сцэне разаграваць публіку будуць Monkey Bite і "Кассиопея", закрыюць фэст таксама бліжэй да поўначы "Разбiтае сэрца пацана" і кабарэ-бэнд "Серебряная свадьба".

Цяпер квіткі можна набыць па 120 000 руб. у самім клубе "Графіці" ды па 130 000 праз інтэрнэт. А ў дзень мерапрыемства 1 ліпеня квіткі будуць прадавацца ўжо па 150 000 рублёў. Кожны наведвальнік фестывалю будзе застрахаваны партнёрам імпрэзы policy.by  на суму ў тры мільёны рублёў. Але гэта, натуральна,  не адмяняе неабходнасці асцярожных і разумных паводзінаў у грамадстве.

Расклад галоўнай сцэны, арганізаванай паб-клюбам "Графіці" ды агенцтвам IBAD:

14:00 — Monkey Bite
14:50 — Кассиопея
15:40 — Красные звёзды
16:30 — Черчилль (RockerJoker)
17:20 — The UNB
18:10 — Akute
19:00 — Botanic Project
20:00 — Chiefs Band
21:00 — Разбiтае сэрца пацана
22:00 — кабарэ-бэнд "Серебряная свадьба"

Расклад сцэны "Жывы Тузін", арганізаванай пры падтрымцы партала Tuzin.FM і кампаніі "Будзьма беларусамі":

14:00 — Князь Мышкін
14:40 — Нагуаль
15:40 — паэты: Віталь Рыжкоў, Кацярына Зыкава, Антон Рудак, Цімур Хоміч
16:00 — Людзі на балоце
17:00 — паэты: Уладзь Лянкевіч, Ася Волкава, Марыйка Мартысевіч, Андрэй Хадановіч
17:20 — Guda
18:00 — Гаротніца
19:00 — Pomidor/OFF
20:00 — Паліна Рэспубліка
21:00 — Анастасія Шпакоўская
22:00 — HandMadE
23:00 — Pawa
00:00 — Diamos Roll&Руся

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі