Кэтрын Эштан заяўляе, што да Лукашэнкі трэба прымяніць жорсткія санкцыі
Дзеянні беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі зрабілі непазбежнымі санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі. Пра гэта заявіла вярхоўная прадстаўніца Еўрасаюза
Як перадае Радыё "Свабода", Эштан заявіла, што ў Еўрасаюза не засталося іншых варыянтаў, акрамя як увесці ў адказ жорсткія санкцыі, скіраваныя супраць прадстаўнікоў рэжыму, адказных за рэпрэсіі, у тым ліку супраць самога прэзідэнта Лукашэнкі. Таксама, па яе словах, Еўропа павінна ўзмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасці і кантакты паміж людзьмі.