КДБ не здзіўлены адмовай шведаў прыехаць на допыт

Пра гэта РІА "Новости" ў аўторак заявіў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч.

Па словах Антановіча, шведы адмовіліся прыехаць па позве, бо разумеюць, што ўчынілі крымінальнае парушэнне. Ён дадаў, што беларускае заканадаўства пагражае арганізатарам "цацачнага дэсанту" двума гадам пазбаўлення волі, а вось літоўскае — да 10 гадоў.

Таксама Антановіч заявіў, што шведам не хапіла духу, каб дапамагчы беларускім грамадзянам, уцягнутым у гэтую гісторыю. Нагадаем, што па справе "цацачнага дэсанту" КДБ арыштавала фатографа Антона Сурапіна і рыэлтара Сяргея Башарымава.

Акрамя таго, Антонавіч паведаміў, што следства чакае афіцыйнага адказу з Літвы і Швецыі на запыты аб прававой дапамозе ў расследаванні крымінальнага злачынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі