Капскі: зробім усё магчымае, каб Глеб застаўся ў БАТЭ

Як вядома, Аляксандр Глеб падпісаў кантракт з барысаўчанамі на час іх выступлення ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Цяпер жа БАТЭ прабіўся ў групавы этап турніра, які стартуе ў верасні.

У інтэрв'ю газеце "Прессбол" Анатоль Капскі (на здымку з заўзятарамі) адзначыў, што будуць праведзеныя перамовы з прадстаўніком Глеба. "Зробім усё, каб ён застаўся. Таму што каманда з Глебам стала іншай", — сказаў Капскі.

Нагадаем, учора Еўрарадыё пацікавілася ў Аляксандра Глеба, ці застанецца ён у БАТЭ? Футбаліст намякнуў, што гэта не выключана.

Фота — fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі