Канавалаў не сустракаўся з бацькамі і не прасіў памілавання

"Наколькі я ведаю, наведванняў сваякоў не было. Яны са мной не звязваліся па гэтым пытанні. І падчас размоваў са сваякамі такі момант не абмяркоўваўся", — распавядае Еўрарадыё адвакат Дзмітрый Лепрэтар.


Нагадаем, што Дзмітрый Канавалаў быў асуджаны да расстрэлу за тэракт у мінскім метро. Прашэння аб памілаванні Канавалаў не пісаў, хаця, па словах генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка, яму пра гэта нагадвалі двойчы.


"Што тычыцца Кавалёва, ён прашэнне падаў. Парадак такі, што заключэнне па гэтай справе павінна даць генпракуратура. Дакументы ў нас у бліжэйшы час заключэнне будзе. Таму пытанне пра дату камісіі, вядома, яшчэ не вырашалася. Што тычыцца Канавалава, то 19 снежня у прысутнасці адмысловай камісіі ён адмовіўся ад прашэння аб памілаванні і прызнаў прысуд адносна сябе законным. Па законе, чалавек на працягу нейкага часу мае права абскардзіць прысуд. Але ў дадзеным выпадку, улічваючы сітуацыю, праз 10 дзён камісія яшчэ раз нагадала яму, што ён мае такое права, але ён адмовіўся", —
кажа Аляксандр Канюк.


Адвакат Канвалава Дзмітрый Лепрэтар распавёў Еўрарадыё, што пытанне па Канавалаве ўсё адно будзе разглядацца камісіяй па памілаванні.


"Нашы размовы гэта адвакацкая таямніца, таму нічога на гэты конт сказаць не магу. Але, відаць, у яго былі нейкія ўнутраныя прычыны. У любым выпадку, кожны прысуд, дзе ёсць выключная мера пакарання, праходзіць камісію па памілаванні незалежна ад таго, напісана хадайніцтва, ці не. Усе дакументы рыхтуюцца і праходзяць камісію, і ўсе дакументы, у любым выпадку, лягуць на стол да прэзідэнта".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі