Каля 30 тысяч каталікоў прынялі ўдзел у Будслаўскім фэсце (фота)

Раней фэст ладзілі 2-3 ліпеня. Сёлета ў Будслаў прыйшлі пілігрымы не толькі з розных мясцінаў Беларусі, але і з Польшчы і Расіі.

Удзел у штогадовым фэсце прыняў апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроцці і вышэйшыя іерархі каталіцкага касцёлу Беларусі.

Святкаванні распачаліся напярэдадні сустрэчай пілігрымаў, якія пешшу, роварамі і матацыкламі ішлі ды ехалі ў Будслаў, перадае Радыё Свабода. Свята па даўняй традыцыі праходзіла цягам сутак: малітвы, спевы і набажэнствы змянялі адно адное і доўжыліся праз усю ноч, а завяршыліся ўрачыстай імшой у суботу ў другой палове дня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі