Ірына Халіп чакае дазволу на часовы выезд у Расію і Вялікабрытанію

У ёй Халіп просіць дазволу на выезд на тыдзень у Вялікабрытанію на сустрэчу з мужам Андрэем Саннікавым і на тыдзень у Расію "для ўдзелу ў рэдакцыйных мерапрыемствах "Новой газеты". Вось як пракаментавала гэта Еўрарадыё Ірына Халіп:

"Вядома ж я пакінула заяву толькі для таго, каб потым ткнуць тварам гэтых брахуноў у іхнюю ўласную брахню. Я патлумачыла, што мне патрэбна паперка, каб я магла прадэманстраваць усім, і каб больш ніхто не задаваў мне дурных пытанняў наконт таго, што "а можа трэба было паспрабаваць?" Гэтай паперкай я, урэшце рэшт, заткну гэты фантан хлусні".

Нагадаем, у траўні 2011-га Ірына Халіп была прызнаная вінаватай ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" 19 снежня 2010 года ў Мінску. Яе асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання. Яна мусіць штотыдзень адзначацца ў міліцыі, не мае права з'язджаць з Мінску, не гаворачы ўжо пра выезд за мяжу.

Тэма магчымасці выезду ў замежжа Халіп уздымалася на нядаўняй прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Адказ на заяву Ірыны Халіп павінны даць на працягу 30 дзён.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі